4 траўня 2024, Субота, 5:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША перадаюць украінскаму войску 25 тысяч харчовых пайкоў

12
ЗША перадаюць украінскаму войску 25 тысяч харчовых пайкоў

Злучаныя Штаты перададуць у бліжэйшыя дні Украіне для патрэб узброеных сіл краіны каля 25 тысяч харчовых пайкоў.

Як паведаміў афіцыйны прадстаўнік міністэрства абароны ЗША контр-адмірал Джон Кірбі, прадукты будуць адпраўленыя ў Міжнародны цэнтр міратворчасці і бяспекі ў горадзе Явараў (Львоўская вобласць), піша gazeta.ua.

Паводле яго слоў, на завяршэнне ўсёй "папяровай работы" і дастаўку грузу спатрэбіцца ад трох да пяці дзён, таму чакаецца, што ўкраінскія вайскоўцы атрымаюць амерыканскія харчовыя пайкі ўжо да канца гэтага тыдня. На пытанне, чаму абраны менавіта такі від дапамогі, Кірбі адказаў: "Яны пра гэта папрасілі".

Што тычыцца астатняй часткі запыту аб ваеннай дапамозе, з якім Украіна звярнулася да ЗША, то ён працягвае вывучацца, сказаў контр-адмірал. "З пункту гледжання розных ведамстваў у Злучаных Штатах, увага павінна быць нададзеная небаявым кампанентам", - падкрэсліў прадстаўнік Пентагона.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках