3 траўня 2024, Пятніца, 23:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыллё ў Менску падаражэла на 22%

13

Кошт 1 кв. м у кватэрах стандартных спажывецкіх якасцяў зафіксаваны самым высокім за апошнія чатыры гады - 1 680 даляраў.

Кіраўнік «Твая сталіца. Навабудцэнтр» Наталля Пічуха і намеснік начальніка аддзела кансалтынгу і аналітыкі Андрэй Чарнышоў прадставілі агляд другаснага рынку жылля і арэнды жылля, піша «Ежедневник».

На другасным рынку жылля ў сталіцы зафіксаваны рост валавога аб'ёму прапановы. У параўнанні з аналагічным паказчыкам 2012 года, рост склаў 3%. У якасці асноўнай прычыны гэтай з'явы можна назваць зніжэнне ўзроўню рэалізаванага попыту.

Асабліва высокая актыўнасць прадаўцоў назіралася ў чацвёртым квартале 2013 года, калі колькасць прапаноў на 18% перавысіла паказчык трэцяга квартала і апынулася амаль на 42% больш, чым па выніках першага квартала. Не гледзячы на зніжэнне пакупніцкага попыту, колькасць здзелак у 2013 годзе амаль на 10% перавысіла паказчык 2012 года. У 2012 годзе заключана 10 868 здзелак; у 2013 - 11 897.

Сярэдні кошт квадратнага метра за год вырас больш чым на 22% і па стане на канец снежня склаў 1 560 даляраў.

Коштавы пік прыйшоўся на верасень-кастрычнік, пасля чаго кошты пачалі зніжацца. Кошт 1 кв. м у кватэрах стандартных спажывецкіх якасцяў у верасні зафіксаваны самым высокім за апошнія чатыры гады - 1 680 даляраў.

Сярэдні кошт кватэр з рамонтам - з перавышэннем ў 13-15% за коштавым узроўнем кватэр стандартных спажывецкіх якасцяў. Па выніках 2013 г. сярэдні кошт квадратнага метра ў такіх кватэрах сфармаваўся на ўзроўні 1 780 даляраў.

Не на карысць другаснага рынку жылля гулялі і кошты на новабудоўлі, прапанаваныя на рынку па схеме долевага будаўнiцтва або з выкарыстаннем жыллёвых аблігацый. У 2013 годзе такія кватэры па кошце былі набліжаныя да стандартнага жылля і часта абыходзіліся пакупніку танней аб'ектаў з другаснага рынку, якія прадаюцца з папярэднім рамонтам.

Арэнда жылля

Мінулы 2013 год характарызаваўся для рынку арэнды жылля г. Менска ростам кошту арэнды, які пачаўся яшчэ ў сярэдзіне 2012 года.

Пры гэтым павелічэнне памеру базавай велічыні ў кастрычніку 2013 года на ўзровень коштаў уплыву не аказала.

Кошт арэнды аднапакаёвай кватэры ў снежні 2013 года складаў у сярэднім 375 даляраў у месяц, двух і трохпакаёвых - 472 даляраў і 506 даляраў адпаведна. Рост ставак арэнды за год склаў у сярэднім 18%.

Найбольш «дарагімі» для арэнды жылля раёнамі Менска ў 2013 годзе заставаліся цэнтр, праспект Пераможцаў і вуліца Піянерская, а таксама раён плошчы Перамогі.

Асаблівасцю 2013 года можна назваць стабільнасць попыту на працягу ўсяго года.

Асноўны попыт, асабліва ў пікавыя перыяды, прыходзіўся на 1- і 2-пакаёвыя кватэры з мэбляй. Пры гэтым некаторыя арандатары мэтанакіравана шукалі арэнднае жыллё, хай і без мэблі, але ў новых дамах. Пасля выдання ўказа прэзідэнта Беларусі ад 30 траўня 2013 года №246 аб'ём прапановы арэнды жылля ў новабудоўлях прыкметна паменшыўся.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках