3 траўня 2024, Пятніца, 20:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бабруйскія прафсаюзнікі абвясцілі галадоўку

Бабруйскія прафсаюзнікі абвясцілі галадоўку

Сябры Свабоднага прафсаюза Бабруйскага ЗТДіА патрабуюць ад адміністрацыі выконваць дасягнутыя дамоўленасці.

Старшыня Свабоднага прафсаюза Бабруйскага завода трактарных дэталяў і агрэгатаў (БЗТДіА) Міхаіл Кавалькоў і яшчэ чатыры работнікі абвясцілі 25 сакавіка трохдзённую папераджальную галадоўку.

Як паведаміў БелаПАН Кавалькоў, прычына галадоўкі - невыкананне адміністрацыяй прадпрыемства дасягнутых 24 студзеня 2014 года дамоўленасцей аб пачатку перамоваў па калектыўнай дамове.

"Прайшло пасяджэнне гарвыканкама, і было ўказанне ўладзіць усе мірным шляхам, шляхам перамоваў", - сказаў Кавалькоў. Ён адзначыў, што тады былі дасягнутыя дамоўленасці аб пачатку трохбаковых перамоваў па рашэнні праблем, якія ўзніклі паміж адміністрацыяй і прафсаюзам, і выпрацоўцы рашэнняў для ўнясення змяненняў і дапаўненняў у калектыўную дамову на 2013-2016 гады. Планавалася, што перамовы пройдуць у апошні тыдзень студзеня бягучага года.

"Адміністрацыя адмаўляецца па надуманых прычынах выконваць дамоўленасці. Ні ў якія перамовы не ўступілі. Яны падманулі не толькі прафсаюз, але і кіраўніцтва горада", - сказаў прафсаюзны лідар.

Як паведаміў Кавалькоў, галадоўку ён праводзіць на прахадной прадпрыемства. Астатнія яе ўдзельнікі галадаюць на сваіх працоўных месцах. Начаваць актывіст збіраецца ў сваёй машыне, якая прыпаркаваная каля прахадной. Паводле яго слоў, правядзенне галадоўкі аднагалосна было падтрымана членамі прафсаюза завода на сходзе 15 сакавіка.

Адразу пасля пачатку галадоўкі на завод прыбылі міліцыянты, якія папярэдзілі Кавалькова аб недапушчальнасці парушэння заканадаўства аб масавых мерапрыемствах.

Нагадаем, 23 студзеня Міхаіл Кавалькоў накіраваў ліст кіраўніцтву БЗТДіА, міністрам прамысловасці, працы і сацыяльнай абароны, старшыні Бабруйскага гарвыканкама і пракурору Першамайскага раёна Бабруйска. Ён вылучыў шэраг патрабаванняў, а менавіта: спыніць пераслед работнікаў прадпрыемства за ўдзел у дзейнасці СПБ і ўступіць у перамовы з прафсаюзнай пяршоўкай па выпрацоўцы і закючэнню калектыўнай дамовы; ліквідаваць дыскрымінацыйныя пункты калектыўнай дамовы і распаўсюдзіць яе дзеянне на ўсіх работнікаў завода; забяспечыць старшыні пяршоўкі бесперашкодны доступ на прадпрыемства.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках