3 траўня 2024, Пятніца, 20:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Члены сем'яў пасажыраў Boeing напалі на паліцыянтаў у Пекіне

У Пекіне сваякі пасажыраў зніклага Boeing з Малайзіі ўвайшлі ў канфлікт з паліцыяй.

Людзі сабраліся каля амбасады Малайзіі і патрабавалі ад авіякампаніі і ўрада Малайзіі падаць усю інфармацыю пра лёс самалёта.

У Пекіне адбыліся сутыкненні паміж сваякамі пасажыраў зніклага лайнера Малайзійскіх авіяліній і супрацоўнікамі паліцыі. Як паведамляе агенцтва Reuters, у беспарадках каля амбасады Малайзіі ўдзельнічалі дзесяткі людзей.

24 сакавіка малайзійскія авіялініі прызналі, што ўсе, хто быў на борце гэтага самалёта, загінулі.

Члены сем'яў пасажыраў Boeing, якія сабраліся каля дыпмісіі, патрабавалі ад авіякампаніі і ўрада Малайзіі, каб ім далі дакладную інфармацыю пра лёс самалёта. Удзельнікі акцыі пратэсту кідалі бутэлькі з вадой у супрацоўнікаў праваахоўных органаў, якія ачапілі амбасаду.

Паліцыянтам удалося адціснуць пратэстоўцаў, паведамляе ІТАР-ТАСС.

Boeing 777-200, які належыць Малайзіі, выконваў рэйс па маршруце Куала-Лумпур - Пекін 7 сакавіка. На яго борце знаходзіліся 227 пасажыраў і 12 членаў экіпажа. Сувязь з самалётам перапынілася прыкладна праз дзве гадзіны пасля вылету са сталіцы Малайзіі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках