4 траўня 2024, Субота, 8:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гендырэктар «Камаза»: Умовы Беларусі знаходзяцца за межамі майго разумення

17
Гендырэктар «Камаза»: Умовы Беларусі знаходзяцца за межамі майго разумення

Гендырэктар ААТ «КамАЗ» Сяргей Кагогін закрануў тэму праекта аб'яднання расейскага вытворцы з беларускім МАЗам, які зацягнуўся на некалькі гадоў.

Адказваючы на пытанне «Ведомостей», будзе альянс ці не, Какогін сказаў: «Яснасці няма. Умовы, якія старанна прапануе нам беларускі бок, знаходзяцца па-за межамі майго разумення».

«Мы невядома навошта аплачваем высакакласных юрыстаў, якія нам апісваюць, якія рызыкі мы нясем ад давернага кіравання. Нават маёй неюрыдычнай адукацыі дастаткова для таго, каб адказаць, што давернае кіраванне нясе абсалютныя рызыкі. Аддаваць ноу-хау, рабіць інвестыцыі пры адсутнасці гарантый па ўласнасці - так не бывае. Сітуацыя незразумелая мне яшчэ і таму, што прэзідэнт Беларусі публічна заяўляў, што МАЗ - сама па сабе моцная кампанія і аб'яднанне з КамАЗам ёй не трэба», - заявіў Какогін.

«Я ведаю, што альянс быў бы нам карысны: мы і акупнасць інвестыцый палепшылі б, і сістэматызавалі б геаграфію продажаў. Тым больш што кліенты часта бываюць прыхільнікамі канкрэтнай маркі. Пры сумесным выпуску аўтамабіляў мы прапаноўвалі рабіць у Беларусі масты. Вытворчасць рухавікоў і каробак перадач у нас ужо ёсць, плюс наш праект па кабіне», - адзначыў ён.

Нагадаем, у ліпені 2012 года Лукашэнка даў згоду на стварэнне сумеснага холдынгу «Расбелаўта» на базе МАЗа і КамАЗа. Але ўжо ў лістападзе беларускі кіраўнік заявіў, што не бачыць эканамічнай выгады для МАЗа ў прыватызацыі і зліцці яго з расейскім КамАЗам.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках