4 траўня 2024, Субота, 1:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Акцыя пратэсту бацькоў дзяцей-інвалідаў у польскім Сейме

3

Бацькі дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі амаль тыдзень пратэстуюць у будынку парламента ў Варшаве.

Акцыя пачалася ў мінулую сераду. Яе ўдзельнікі дамагаюцца выканання абяцанняў урада аб дапамозе бацькам дзяцей-інвалідаў: павышэння дапамогі, а таксама прызнання кругласутачнай апекі ў якасці працы, перадае PAP (пераклад - charter97.org).

- Мы маем намер пратэставаць датуль, пакуль нешта не зменіцца, - заявіла адна з пратэстуючых.

У акцыі бяруць удзел сем'і з Варшавы, Познані і Лодзі.

Фота: Leszek Szymański /PAP
Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках