4 траўня 2024, Субота, 7:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Літве расце колькасць жадаючых стаць добраахвотнікамі аховы краю

6
У Літве расце колькасць жадаючых стаць добраахвотнікамі аховы краю

Кіраўніцтва Добраахвотных сіл аховы краю Літвы сцвярджае, што расейская агрэсія павысіла цікавасць да добраахвотнай службы аховы краю.

«Мы адзначаем, што зацікаўленасць добраахвотнай службай расце. Маладыя людзі тэлефануюць, цікавяцца, запісваюцца нашмат больш актыўна. Таксама адчуваецца ажыўленне і сярод вайскоўцаў запасу, яны пытаюць, куды трэба прыбыць у выпадку мабілізацыі», - сказаў афіцэр, старэйшы лейтэнант Томас Пакальнішкіс. Паводле яго слоў, відавочна, што такога буму зацікаўленых ужо даўно не было, піша ru.delfi.lt.

Прадстаўнікі Добраахвотных сіл пацвердзілі, што гэта наўпрост звязана з агрэсіяй Расеі, а таксама правакацыямі ў дачыненні да Літвы і іншых краін Балтыі, піша Lietuvos žinios.

Пакальнішкіс удакладніў, што цікавасць да гэтай службы яшчэ не значыць, што шэрагі добраахвотнікаў папаўняюцца. «Цяпер прыкладна 4300 добраахвотнікаў, але тэарэтычна іх можа быць 5000, такая мяжа. Назіраючы за цікавасцю людзей, можна выказаць здагадку, што праз месяц ці два шэрагі добраахвотнікаў могуць значна папоўніцца», - сказаў ён.

Добраахвотнікам аховы краю можа стаць любы грамадзянін Літвы ва ўзросце ад 18 да 50 гадоў. Гэты чалавек не павінен быць судзімы, павінен адпавядаць патрабаванням па стане здароўя.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках