4 траўня 2024, Субота, 0:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Добкін падаў дакументы ў ЦВК для ўдзелу ў прэзідэнцкіх выбарах

16
Добкін падаў дакументы ў ЦВК для ўдзелу ў прэзідэнцкіх выбарах

Экс-губернатар Харкаўскай вобласці Міхаіл Добкін падаў дакументы ў ЦВК на рэгістрацыю кандыдатам у прэзідэнты Украіны.

Добкін афармляў дакументы каля 10 хвілін, пасля чаго пагутарыў з прэсай, перадае УНІАН. Таксама ён сказаў, што зробіць усё, што запланаваў.

"Вы ўсё ўбачыце, што я буду рабіць на выбарах", - сказаў Добкін.

Ён паведаміў, што мае дзве стратэгіі вядзення выбарчай кампаніі. Адна, на выпадак, калі ён да 10 траўня будзе абмежаваны ў руху па краіне, другая - паўнавартасная кампанія з магчымасцю наведваць рэгіёны і сустракацца з выбаршчыкамі.

Як паведамлялася раней, экс-губернатар Харкаўскай вобласці Міхаіл Добкін, нягледзячы на хатні арышт, збіраецца ўзяць удзел у прэзідэнцкай гонцы.

Фота: 057.ua

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках