4 траўня 2024, Субота, 1:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску кіроўца за гадзіну здзейсніў 10 ДТЗ і ўскрыў сабе вены

32

Віной усяму спайс.

Мінулым вечарам кіроўца ўчыніў дзесятак ДТЗ, а пры затрыманні ўскрыў сабе вены. Як пазней высветлілася, ён быў пад дзеяннем спайса, паведамляе СТВ.

Паведамленне на пульт ДАІ аб неадэкватных паводзінах кіроўцы паступіла ў 17.30, пасля чаго адразу некалькі экіпажаў міліцыі пачалі пераследваць парушальніка. Гонка доўжылася каля гадзіны. Кранаючы адну машыну за іншай, кіроўца даехаў да Маскоўскага раёна, пасля чаго пакінуў аўтамабіль і стаў уцякаць ад супрацоўнікаў міліцыі. Інспектары кінуліся наўздагон. На іх вачах мужчына разбіў бутэльку і яе аскепкам стаў ускрываць вены.

Медыкі, якія прыехалі на месца здарэння, аказалі мужчыне першую дапамогу і даставілі яго ў бальніцу. Пазней кіроўца прызнаўся, што ўжываў белы парашок пад назвай «Хуткасць». Цяпер праводзіцца следства.

Фота: tut.by
Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках