4 траўня 2024, Субота, 4:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Акцыя ў Дзень Волі: пачатак у 18.00 каля кінатэатра «Кастрычнік»

17
Акцыя ў Дзень Волі: пачатак у 18.00 каля кінатэатра «Кастрычнік»

Беларусы адсвяткуюць Дзень Волі шэсцем і мітынгам у Менску

Збор удзельнікаў - 25 сакавіка ў 18.00 каля кінатэатра «Кастрычнік». Пасля шэсце пройдзе па праспекце Незалежнасці і вуліцы Сурганава да парку Дружбы Народаў, дзе з 19.30 да 20.00 павінен адбыцца мітынг.

Першапачаткова аргкамітэт прасіў гарвыканкам дазволіць шэсце ад будынка прэзідыума Акадэміі навук па праспекце Незалежнасці і мітынг на плошчы Незалежнасці, але ўлады прапанавалі арганізатарам падумаць і падаць заяўку з іншымі месцамі для шэсця і мітынгу.

Святкаванне Дня Волі ў гэтым годзе пройдзе пад знакам салідарнасці з Украінай і асуджэння расейскай агрэсіі ў гэтай краіне. Акцыя пачнецца выкананнем гімна «Мы выйдзем шчыльнымі радамі».

У гэтым годзе спаўняецца 96 гадоў з дня абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі. Афіцыйна гэтая дата ў нашай краіне не адзначаецца, але прадстаўнікі дэмакратычнай грамадскасці штогод святкуюць яе як Дзень Волі. Незалежнасць БНР была абвешчаная ў ноч з 24 на 25 сакавіка 1918 года ў Менску. Упершыню ідэя стварэння БНР прагучала на Усебеларускім з'ездзе 1917 года.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках