4 траўня 2024, Субота, 4:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Двое рускіх з Севастопаля папрасілі прытулку ў Польшчы

9
Двое рускіх з Севастопаля папрасілі прытулку ў Польшчы

Двое жыхароў Севастопаля, рускія па нацыянальнасці і грамадзяне Украіны, папрасілі прытулку ў Польшчы, паколькі былі вымушаныя бегчы з Крыма з-за сваіх перакананняў.

Пра гэта «Украинской правде» паведамілі ў Дзяржаўнай памежнай службе Украіны.

Як адзначылі ў ведамстве, у мінулыя выходныя ў пункце пропуску «Шэгіні» на ўкраінска-польскай мяжы да памежнікаў звярнуліся двое грамадзян Украіны, рускія па нацыянальнасці.

Падчас вуснага апытання грамадзяне Украіны паведамілі, што не пагадзіліся з агрэсіяй Расеі, таму супраць іх былі ўжытыя меры маральнага і фізічнага ўздзеяння.

У выніку ім давялося пакінуць горад, у якім яны жылі. Севастопальцы папрасілі ўкраінскіх памежнікаў пасадзейнічаць у атрыманні палітычнага прытулку на тэрыторыі Рэспублікі Польшча. Усе дадзеныя на мужчыну і жанчыну 1981 і 1985 нараджэння памежнікі Львоўскага атрада адразу далі польскаму боку.

Раней прытулку ў Польшчы папрасілі 32 крымскіх татарына.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках