4 траўня 2024, Субота, 0:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Людзі задыхаюцца ад дыму ў вагоне маскоўскага метро (Відэа)

3

У адным з вагонаў паміж станцыямі «Тэкстыльшчыкі» і «Валгаградскі праспект» у Маскве адбылося задымленне.

Да месца здарэння спяшаюцца машыны «хуткай дапамогі» і МНС. Цягнікі на лініі ходзяць з павялічанымі інтэрваламі.

У сеціве ўжо з'явілася першае відэа з месца падзей. На кадрах паказаны вагон, напоўнены дымам. Спрабуючы абараніць сябе ад удушша, пасажыры закрываюць твары хусткамі і прадметамі адзення і кашляюць, перадае НТВ.

Па словах відавочцаў, далей «Тэкстыльшчыкаў» цягнікі не едуць. У экстраных службах горада «Інтэрфаксу» паведамілі, што прычынай таго, што здарылася, стаў сілавы кабель, які загарэўся на наземным участку паміж станцыямі «Тэкстыльшчыкі» і «Валгаградскі праспект». Дым праз тунэль стала зацягваць у вестыбюль «Валгаградскага праспекта» і цягнікі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках