3 траўня 2024, Пятніца, 21:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінцы пералічылі амаль $4 мільёна ў падтрымку войска

3
Украінцы пералічылі амаль $4 мільёна ў падтрымку войска

На рахунак Мінабароны ў падтрымку войска пералічана больш за 40 мільёнаў грыўняў.

Такая сума паступіла ад фізічных і юрыдычных асоб на рахунак Міністэрства абароны Украіны ў рамках акцыі "Падтрымай украінскае войска" па стане на 10:40 25 сакавіка. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні прэс-службы Мінабароны.

38 мільёнаў 313 тысяч грн пералічаныя на матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне, астатнія сродкі - на медыцынскае. З дапамогай званкоў на адзіны мабільны нумар "565" на падтрымку Украінскага войска пералічана 8 мільёнаў 591 тысяч грыўняў.

Акрамя таго, на рахункі Мінабароны паступіла 9 тысяч даляраў і 7 тысяч 400 еўра.

"Пасля абавязковага продажу замежнай валюты (50% ад агульнай сумы), рэшта замежнай валюты на рахунках Міністэрства абароны Украіны склала 4 тысячы 500 даляраў ЗША і 3 тысячы 700 еўра (грыўневы эквівалент - 98,5 тысяч грн.)", - гаворыцца ў паведамленні.

Фота: belvpo.com

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках