4 траўня 2024, Субота, 2:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску на гадзіну выключаць падсвятленне

4
У Менску на гадзіну выключаць падсвятленне

Экалагічная акцыя «Гадзіна Зямлі» пройдзе ва ўсім свеце 29 сакавіка з 20:30 да 21:30 - гарады Беларусі таксама далучацца.

Так, у Менску 29 сакавіка на гадзіну выключаць падсвятленне праспектаў Незалежнасці і Пераможцаў, Нацыянальнай бібліятэкі, падсвятленне на будынках ГУМа, гандлёвага цэнтра «Сталіца», універсітэтаў, перадае БелТА.

Да акцыі далучацца таксама менскія кавярні «Зерне», «Гараж», «Фрэскі», сетка кавярняў CoffeBox, «У бар», «Лондан» - на гадзіну яны выключаць святло і запаляць свечкі.

У бары «Хуліган» пройдзе канцэрт пры свечках гуртоў «Нагуаль» і SUMA Voices. Таксама да «Гадзіны Зямлі» далучацца Менскае веласіпеднае таварыства і грамадская веламайстэрня «ВелаКухня «Гараж 38», дзе ў 20:30 усе жадаючыя змогуць распаліць самавар на вуглях і выпіць гарбату.

Мабільны аператар МТС абяцае забаўляльнае шоў без электрычнасці каля свайго галоўнага офіса на праспекце Незалежнасці.

У Гродне актывісты таварыства «Зялёная сетка» арганізуюць конкурс відэаролікаў «Час ценяў», а таксама канцэрты жывой музыкі ў кавярнях горада. У Брэсце згасне будынак ЦУМа, а каля пляцоўкі гандлёвага цэнтра прадставяць фаер-шоў і канцэрт. У Баранавічах арганізуюць светлавую акцыю «Баранавічы. Гадзіна Зямлі 2014», дзе жадаючыя з дапамогай падпаленых свечак выкладуць у горадзе лічбу шэсцьдзесят. У Магілёве і іншых гарадах таксама адключыцца дэкаратыўная падсветка на адміністрацыйных будынках і буйных аб'ектах, пройдуць вулічныя мерапрыемствы.

Ініцыятарам «Гадзіны Зямлі» ў Беларусі з'яўляецца таварыства экалагічных арганізацый «Зялёная сетка» пры падтрымцы Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя і Дэпартамента па энергаэфектыўнасці.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках