4 траўня 2024, Субота, 5:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Брэстчаніна выселілі з кватэры за доўг у 1,6 мільёна

10
Брэстчаніна выселілі з кватэры за доўг у 1,6 мільёна

Жыхар Брэста Яўген сёння можа дакладна сказаць, колькі каштавала яго двухпакаёвая кватэра ў пяціпавярхоўцы на вуліцы Янкі Купалы.

Сума, прама скажам, мізэрная - 1 мільён 680 тысяч 960 рублёў, даражэй абыходзіцца купля мабільніка сярэдняга класа. Менавіта столькі саракагадовы брэстчанін завінаваціўся за камунальныя паслугі і ў пятніцу, 21 сакавіка, быў вымушаны пакінуць сваё добраўпарадкаванае жыллё, піша «Вечерний Брест».

КУП «Жыллёвае рамонтна-эксплуатацыйнае ўпраўленне г. Брэста» актывізавала працу па перасяленню злосных неплацельшчыкаў у жыллё з меншымі спажывецкімі якасцямі. Вось і Яўген быў выселены з двухпакаёвай кватэры агульнай плошчай 47,2 кв. м, абсталяванай вадаправодам, каналізацыяй, цэнтральным ацяпленнем, гарачым водазабеспячэннем, у пакой у маласямейным інтэрнаце на Рэчыцы.

Здзіўляе памер доўгу, з-за якога берасцеец пазбавіўся «двушкі». У рэшце рэшт, крыху больш за паўтары мільёна рублёў не з'яўляюцца крытычным неплацяжом. Але ўся справа ў тым, што камунальныя паслугі наймальнік (кватэра не была выкупленая ва ўласнасць) не аплачваў больш за 15 месяцаў. Не дапамаглі ні папярэджанні, ні напамінкі. Дзесяць месяцаў таму як перадапошняя мера ўздзеяння былі адключаныя электрычнасць і водазабеспячэнне. Кожны месяц пагашаць 160 тысяч рублёў - і праблема была б знятая. Нажаль. Так, сума неплацяжоў была досыць невялікая, але ігнараванне патрабаванняў жыллёва-камунальных службаў доўжылася больш за год. А гэта ўжо падстава для перасялення.

Цяпер былое жыллё Яўгена будзе пастаўлена на ўлік для прадастаўлення грамадзянам, якія стаяць у чарзе на паляпшэнне жыллёвых умоў.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках