3 траўня 2024, Пятніца, 23:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Крымскія суддзі падаюць заявы аб пераводзе на тэрыторыю Украіны

2
Крымскія суддзі падаюць заявы аб пераводзе на тэрыторыю Украіны

Супрацоўнікі судоў і пракуратуры ў АРК не жадаюць працягваць працу на паўвостраве.

В.а. старшыні фракцыі "Батькивщина" Сяргей Собалеў заявіў, што суддзі крымскіх судоў падаюць заявы аб пераводзе на тэрыторыю Украіны. Пра гэта 25 сакавіка паведамляе УНІАН.

Собалеў сказаў гэта падчас брыфінгу, адказваючы на пытанні журналістаў адносна таго, што крымскія суды ўжо пачалі разглядаць справы па расейскаму заканадаўству, і ці не з'яўляюцца ў сувязі з гэтым дзеянні крымскіх суддзяў, якія прыносілі прысягу Украіне, дзяржаўнай здрадай, і ці будуць прыцягваць іх да адказнасці.

"Адпаведны закон яшчэ не прыняты. Учора прайшла падрыхтоўчая першая група па законе, які вызначае статус і правы чалавека на часова акупаваных тэрыторыях", - сказаў Собалеў.

Па словах Собалева, напярэдадні паступіла інфармацыя пра тое, што дзьве траціны крымскіх суддзяў ужо падалі заявы аб пераводзе на кантынентальную Украіну, а таксама гэта датычыцца большасці работнікаў Генеральнай пракуратуры і ўсіх пракурораў, якія працуюць у Крыме.

Раней стала вядома, што ў Крыме і Севастопалі пачалі працаваць тэрытарыяльныя органы Следчага камітэта Расеі, гэта значыць, што злачынствы, учыненыя на гэтых тэрыторыях, будуць кваліфікавацца ў адпаведнасці з расейскім крымінальным заканадаўствам.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках