4 траўня 2024, Субота, 7:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Джэймс Блант упершыню выступіць у Менску (Відэа)

Выканаўца хіта You're Beautiful англічанін Джэймс Блант упершыню выступіць у Менску.

Рамантык, спявак і проста абаяльны мужчына Джэймс Блант, выканаўца мегахітоў You're Beautiful, Goodbye My Lover і No Bravery, адыграе канцэрт 5 кастрычніка 2014 года ў Палацы Рэспублікі. Квіткі ад 270 000 да 1 360 000 беларускіх рублёў ужо ў продажы. Блант прыедзе ў Менск у падтрымку сваёй апошняй пласцінкі Moon Landing, выхад якой адбыўся ў кастрычніку 2013 года, піша onliner.by.

«Гэты альбом нашмат больш асабісты, чым папярэднія, ён пра ўсіх нас, пра наш вечны пошук чагосьці ў гэтым жыцці. Для яго стварэння было прыкладзена вельмі шмат высілкаў. Упэўнены, Moon Landing вам сапраўды спадабаецца», - з гонарам кажа Джэймс.

Блант устанавіў сусветны рэкорд вышыні, на якой калі-небудзь праходзілі канцэрты. 29 чэрвеня 2010 года спявак сыграў акустычны канцэрт на борце Boeing 767.

На дадзены момант на рахунку Джэймса чатыры альбома, кожны з якіх меў поспех. З апошнім альбомам ён плануе праехаць паўсвету.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках