4 траўня 2024, Субота, 8:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мацвей Ганапольскі распавёў пра «чэмпіянат забаронаў» у Дзярждуме

6
Мацвей Ганапольскі распавёў пра «чэмпіянат забаронаў» у Дзярждуме

Адкуль узялася ідэя аб абмежаванні пракату амерыканскіх карцін у Расеі?

Адказ на гэтае пытанне дае аглядальнік Мацвей Ганапольскі ў сваім блогу на сайце радыёстанцыі «Эхо Москвы».

«Адзінарос» Роберт Шлегель канстатуе, што ў расейскім пракаце цяпер пераважаюць амерыканскія карціны. Таму ён прапануе абмежаваць паказ замежных фільмаў пяццю-дзесяццю адсоткамі. І, вядома ж, Шлегель заяўляе, што да санкцый Захаду гэта ніякага дачынення не мае.

Думаю, што санкцыі тут сапраўды ні пры чым, проста настаў час у Расеі, каб менавіта Дума вырашала, што нам глядзець, і ў якой колькасці. Усё астатняе ўжо практычна забаронена і зарэгулявана», - піша Мацвей Ганапольскі.

Тым не менш, ідэя дэпутата выклікала шэраг пытанняў у журналіста.

«Вядома, бліскучая ідэя Шлегеля можа натыкнуцца на пару вузкіх момантаў. Ну, напрыклад, чаму менавіта 5-10%, а не 20 або 80? Думаю, што гэтую лічбу с-р Шлегель вызначыў на вока, як вызначаюцца ўсе забароны, народжаныя ў Думе. Мы ж не хочам абразіць с-ра Шлегеля падазрэннямі, што ён прыцягнуў да вырашэння гэтага пытання нейкіх спецыялістаў-пракатчыкаў, напрыклад, або псіхолагаў. Ды не, усё гэта, як сама прапанова, так і лічба, народжаныя не халоднай галавой, а гарачым сэрцам патрыёта.

Другое вузкае месца - гэта карысць ад гэтай прапановы, акрамя разбурэння бізнесу пракатчыкаў і раздражнення грамадзян. Мабыць, па меркаванні с-ра Шлегеля, расейскага кіно стане больш. Чамусьці. Або стануць хадзіць на яго больш. Або грошай на расейскае кіно стане больш. Ну, нешта тыпу гэтага», - адзначае Мацвей Ганапольскі.

Публіцыст тлумачыць прычыну актыўнасці дэпутатаў Дзярждумы.

«Цяпер с-р Шлегель вырас і здабывае ў гэтым глупстве сваю асабістую карысць - ён удзельнічае ў чэмпіянаце «забаронаў» сярод патрыётаў Думы, і, заўважу, у яго ёсць усе шанцы быць у ліку лідараў. Дарэчы, што тычыцца яго прапановы. Гэта раней можна было сказаць, што гэта глупства, а цяпер няма сумневу, што Дума прыме гэтае абмежаванне і яно хуценька стане новым законам.

Ну, а што ж будзе далей? А далей с-р Шлегель атрымае нейкі медаль ад Пуціна, кінабізнес Шлегеля пракляне, а грамадзяне, напляваўшы на ўсе яго прапановы, будуць яшчэ больш пампаваць торэнты. У гэтым і ёсць вышэйшы сэнс нашай думскац заканатворчасці», - піша Мацвей Ганапольскі.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках