4 траўня 2024, Субота, 4:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Віцебску затрыманы актывіст Ян Дзяржаўцаў

3
У Віцебску затрыманы актывіст Ян Дзяржаўцаў

Апазіцыянера затрымалі пасля ўскладання кветак да помніка Караткевічу і памятнай дошкі Быкаву.

Пра гэта сайту charter97.org паведаміла актывістка апазіцыі Алена Каваленка.

«Яна Дзяржаўцава затрымалі сёння каля 14 гадзін на вул. Кірава ў Віцебску, ён вяртаўся дадому пасля ўскладання кветак з нагоды Дня Волі да помніка Уладзіміру Караткевічу і памятнай дошкі Васілю Быкаву. А да гэтага сваякі актывіста паведамілі, што да яго прыходзілі два міліцыянты дадому. Да мяне 10 хвілін таму прыйшла суседка і сказала, што мяне таксама шукалі два міліцыянта», - распавяла актывістка.

Яна дадала, што Яна Дзяржаўцава ў дадзены момант вязуць у ІЧУ.

«Дзяржаўцава вязуць у ІЧУ, допыт вёў участковы Фарынко Яўген Васільевіч. Абвінавачваюць па артыкуле 23.34 КоАП РБ. Мяне таксама выклікаюць, але справы будуць весціся па асобнасці. Вельмі цікавіліся, хто рабіў фота і відэаздымку на акцыі. Ён адмовіўся адказваць, спасылаючыся на 27 арт. Канстытуцыі (не сведчыць супраць сябе). Спачатку яго хацелі вызваліць і прызначыць суд на 3 красавіка, але потым участковы сказаў, што загад зверху - везці ў ІЧУ», - сказала яна.

Нагадаем, актывісты КХП БНФ 22 сакавіка арганізавалі пікет каля выбарчага ўчастка ў Віцебску. У ім узялі ўдзел Ян Дзяржаўцаў і Алена Каваленка. Актывісты разгарнулі плакат з надпісам «Байкот выбарчаму фарсу» і публічна парвалі запрашэнні на «выбары».

Пасля гэтага актывістамі зацікавілася міліцыя. Яна Дзяржаўцава выклікалі ў РАУС Першамайскага раёна Віцебска на сёння.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках