4 траўня 2024, Субота, 1:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ургант «бяззуба» пажартаваў пра Назарбаева і Лукашэнку (Відэа)

18

У апошнім выпуску «Вячэрняга Урганта» шоўмэн параўнаў беларускага дыктатара з трускаўкай, якая выцясняе іншыя культуры з агарода.

«Нурсултану Назарбаеву, які знаходзіўся з візітам у Нідэрландах, прэзентавалі новы гатунак цюльпанаў, які назвалі ў яго гонар. Гэта значыць цюльпаны «Назарбаеў». Наташа Каралева ўжо перапісала сваю песню на «Цюльпаны Назарбаеў». Дарэчы, гэта не адзіная расліна, якая называецца ў гонар палітычнага дзеяча. Ёсць яшчэ і трускаўка «Лукашэнка», вялікая, сакавітая, спелая ягада, якая выцясняе іншыя культуры з агарода. Гэта яшчэ і адзіная трускаўка, якая сабе сама стрыжэ вусы», - пажартаваў Іван Ургант.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках