4 траўня 2024, Субота, 6:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амбасада Расеі «не ведае» пра праверкі дакументаў на мяжы з Беларуссю

11
Амбасада Расеі «не ведае» пра праверкі дакументаў на мяжы з Беларуссю

Дарадца амбасады РФ у Менску абверг увядзенне памежнага кантролю.

Разам з тым, прэс-сакратар беларускага Памежкамітэта Аляксандр Цішчанка заявіў, што ажыццяўляць мерапрыемствы міграцыйнага кантролю расейскія памежнікі маюць права ў любы час і ў любым месцы на сваёй мяжы

Пра гэта ён заявіў у інтэрв'ю БелаПАН.

Так Аляксандр Цішчанка пракаментаваў інфармацыю выдання «Наша Нiва» аб тым, што расейскія памежнікі са зброяй спыняюць і даглядаюць аўтамабілі, правяраюць дакументы і грузы, і што іх задача - выяўленне і праверка ўкраінцаў, якія едуць у Расею транзітам праз Беларусь.

Як адзначыў прадстаўнік беларускага памежведамства, расейскія памежнікі рэгулярна прыцягваюцца да мерапрыемстваў міграцыйнага кантролю, якія праводзяцца на тэрыторыі Расеі праваахоўнымі структурамі. Ажыццяўляць такія мерапрыемствы яны маюць права ў любы час і ў любым месцы на сваёй мяжы. «Да памежнай тэматыкі гэтыя мерапрыемствы адносяцца толькі ў сувязі з тым, што да іх прыцягнутыя памежнікі», - сказаў Аляксандр Цішчанка.

Паводле яго слоў, такія мерапрыемствы міграцыйнага кантролю на сваёй мяжы расейцы праводзілі падчас Алімпіяды ў Сочы. Праводзяцца такія ж мерапрыемствы і ў Еўрапейскім звязе, падкрэсліў прадстаўнік Дзяржпамежкамітэта Беларусі.

Абверглі гэтую інфармацыю і ў амбасадзе РФ у Менску. Дарадца амбасады Уладзімір Марчук заявіў, што яму нічога не вядома пра памежны кантроль на беларуска-расейскай мяжы.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках