3 траўня 2024, Пятніца, 18:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША адправілі ў Міжземнае мора авіяносец Harry S. Truman

5
ЗША адправілі ў Міжземнае мора авіяносец Harry S. Truman

Амерыканская авіяносная ўдарная група, якую ўзначальвае авіяносец USS Harry S. Truman, скончыла дзяжурства ў раёне Персідскага заліва.

Цяпер яна вяртаецца на базы прыпіскі на Атлантыцы, паведамляе «Інтэрфакс» са спасылкай на інфармацыйную службу ВМС ЗША.

Шлях авіяносца да базы ў Норфолку (штат Вірджынія) пройдзе праз Суэцкі канал і ўсходнюю акваторыю Міжземнага мора, дзе ў сярэдзіне сакавіка затрымаўся авіяносец George HW Bush, які ішоў яму на змену. Ён ужо прыбыў у раён Аравійскага мора і замяніў USS Harry S. Truman. Сустрэча авіяносцаў, якія суправаджаюцца караблямі баявога ахоўвання, адбылася ў акваторыі Адэнскага заліва.

Нагадаем, авіяносец George H.W. Bush быў накіраваны да Чорнага мора для магчымага адказу Узброеным сілам РФ, якія, паводле звестак Мінабароны Украіны, 3 сакавіка пачалі блакаваць украінскія караблі «Цярнопаль» і «Славуціч» у бухце Севастопаля. Меркавалася, што адпраўка магутнага вайсковага карабля звязана з падзеямі на Крымскай паўвыспе. Карабель увайшоў у акваторыю Эгейскага мора 3 сакавіка ў суправаджэнні 17 іншых караблёў і трох субмарын, кожная з якіх мае 24 ракетныя шахты для запуску ядзерных боегаловак.

На борце George H.W. Bush знаходзіцца 90 лятальных апаратаў, у тым ліку верталёты розных тыпаў і знішчальнікі F-22 Raptors. Група пакінула амерыканскія базы ў Атлантыцы ў лютым, каб прайсці праз Міжземнамор'е ў Персідскі заліў і змяніць на баявым патруляванні авіяносную групу на чале з авіяносцам USS Harry S. Truman.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках