3 траўня 2024, Пятніца, 23:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейцаў не цікавіць адпачынак у Крыме

41
Расейцаў не цікавіць адпачынак у Крыме

Нягледзячы на заявы крамлёўскай прапаганды, расейцы сталі менш ездзіць у Крым.

Папулярны раней курорт можа перастаць быць такім для расейскіх турыстаў, піша РБК.

У сакавіку па чыгунцы ў Крым паехалі на траціну менш пасажыраў, чым у тым жа месяцы мінулага года, распавялі РБК у прэс-цэнтры Прыдняпроўскай чыгункі. Так, з пачатку месяца на паўвыспу з Расеі прыбылі 22 тысячы пасажыраў, што на 27% менш, чым у сакавіку 2013 года. Знізіўся пасажырапаток і ў зваротным напрамку - з 1 па 24 сакавіка з Крыму ў Расею выехалі 33 тысячы чалавек (-24%).

«Падзенне перавозак звязана не з тым, што мы дрэнна працуем, а з тым, што пасажыр не паехаў», - кажуць у Прыдняпроўскай чыгунцы. Там чакаюць пачатку летняга сезону адпачынкаў, калі колькасць цягнікоў у напрамку Крыму ўзрасце больш чым у чатыры разы - прыкладна да 30 пасажырскіх саставаў. Як зменіцца пры гэтым паток пасажыраў, пакуль не зразумела, мяркуюць ва «Укрзалiзніцы». Напярэдадні ва ўкраінскай кампаніі паведамілі, што пасажырскія і грузавыя цягнікі ў крымскім кірунку рухаюцца згодна з раскладам, за выключэннем нязначных затрымак праз праверкі. Чыгуначная інфраструктура працуе ў штатным рэжыме, без збояў.

Прадстаўнік РЧ удакладніў, што правілы ўезду ва Украіну, мяжу з якой перасякаюць цягнікі, якія рухаюцца ў Крым і назад, для расейцаў не змяніліся. Пасажыры па-ранейшаму могуць перасекчы мяжу з расейскім пашпартам, адзначылі ў кампаніі.

Напісаць каментар 41

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках