4 траўня 2024, Субота, 7:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мустафа Джамілёў: У «рэферэндуме» ўзялі ўдзел 34% крымчукоў

8
Мустафа Джамілёў: У «рэферэндуме» ўзялі ўдзел 34% крымчукоў

У Меджлісе крымска-татарскага народа заяўляюць, што ў «рэферэндуме» 16 сакавіка ўзяла ўдзел усяго траціна насельніцтва паўвыспы.

Аб гэтым распавёў народны дэпутат Украіны, былы старшыня Меджліса Мустафа Джамілёў, паведамляе сайт Меджліса. «У псеўдарэферэндуме 16 сакавіка на самай справе ўзялі ўдзел 34,2% крымчукоў», - сказаў Джамілёў.

З ягоных слоў, Меджліс мае інфармацыю, якую накіроўвалі ў ФСБ Расеі, дзе трэба ведаць дакладную карціну, а не прапагандысцкую.

«А ў дзень галасавання а 00:00 распаўсюджвалася інфармацыя, што нібыта ўжо 60% тых, хто прагаласаваў. Да таго ж не было прывязкі да месца, можна было прагаласаваць у адным пасёлку, а затым перайсці ў іншы», - сказаў Джамілёў.

Нагадаем, пасля правядзення незаконнага «рэферэндуму» самаабвешчаныя ўлады Крыму падпісалі дамову з Пуціным аб уваходжанні паўвыспы ў склад Расеі.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках