3 траўня 2024, Пятніца, 21:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Літоўскія парламентарыі ўзялі шэфства над беларускімі палітвязнямі

2
Літоўскія парламентарыі ўзялі шэфства над беларускімі палітвязнямі

Справу кожнага з дзесяці беларускіх палітвязняў зараз будзе курыраваць асобны сябра Сойму Літвы.

Пра гэта падчас прэс-канферэнцыі 25 сакавіка заявіў парламентарый Пятрас Аўштравічус, піша ru.DELFI.lt.

Са слоў палітыка, літоўскія парламентарыі маюць намер звярнуцца да краін ЕЗ і заклікалі далучыцца да гэтай ініцыятывы. На думку Аўштравічуса, на фоне падзей ва Украіне пра Беларусь незаслужана забываюць.

Прэс-канферэнцыя ў Сейме Літвы была прымеркаваная да Дня Волі, які адзначае дэмакратычная грамадскасць Беларусі.

«Дзень Волі ў Менску афіцыйна не адзначаецца, аднак мы тут у Вільні думаем інакш», - адзначыў Аўштравічус ва ўступным слове да дыскусіі «Дзень Волі ў Беларусі: чаканні і перспектывы».

«Барацьба за свабоду ва Усходняй Еўропе не скончылася, - працягваў ён. - І хоць уся наша ўвага, што мае пад сабой падставу, прыцягнутая да падзеяў ва Украіне, да расейскай агрэсіі ў Крыме, мы мяркуем, што пра Беларусь абсалютна неабгрунтавана забываюць. Нягледзячы на тое, што цяперашняя афіцыйная беларуская ўлада працягвае адкідваць сваю гісторыю і спрабуе заставацца не еўрапейскай, аўтакратычнай дзяржавай, мы прыкладаем усе намаганні для падтрымання ў беларускага народа надзеі на адраджэнне і застаёмся палітычна салідарнымі».

У гэты момант у турмах Беларусі знаходзяцца 10 палітычных зняволеных, у сувязі з чым літоўскія парламентарыі выказваюць шкадаванне. Са слоў палітыка, зараз у кожнага з іх з'явіўся асабісты куратар, які будзе займацца канкрэтнымі справамі асобна ўзятага палітычнага зняволенага Беларусі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках