3 траўня 2024, Пятніца, 18:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Масавыя затрыманні ўдзельнікаў Дня Волі ў Менску

18
Масавыя затрыманні ўдзельнікаў Дня Волі ў Менску

Міліцыя затрымала больш за дзесяць удзельнікаў акцыі, у тым ліку актывістаў «Еўрапейскай Беларусі»

Некаторых з іх заўтра чакае суд.

Як паведамляе ПЦ «Вясна», былі затрыманыя актывісты грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Максім Вінярскі, Мацкойць Сяргей, Алена Лазарчык, Улад Барадко, Леанід Кулакоў. Падчас акцыі ў Дзень Волі яны трымалі расцяжку «Смерць крамлёўскім акупантам».

Таксама стала вядома, што на прыпынку «Кульман» затрыманы актывіст «Маладых дэмакратаў» Аляксей Маркоўскі.

Актывістаў вязуць у Савецкі РУУС.

Вядома, што затрыманыя таксама актывісты анархісцкага руху, аднак падрабязная інфармацыя пра іх адсутнічае. У пад'ездзе дома па Багдановіча, 78 таксама былі заблакаваныя міліцыяй яшчэ некалькі ўдзельнікаў мітынгу, паведамляюць праваабаронцы.

Раней падчас шэсця былі затрыманыя сем актывістаў са сцягамі з белым гербам «Калюмны» на чорным фоне. Таксама сярод затрыманых актывісты «Маладога фронту». Вядома імя аднаго з іх - Станіслаў Рачкель.

Позна ўвечары большую частку затрыманых вызвалілі. На некалькіх чалавек, у тым ліку на каардынатара грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Максіма Вінярскага, склалі пратаколы, абвінаваціўшы іх у хуліганстве. Актывістаў будуць судзіць заўтра раніцай.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках