3 траўня 2024, Пятніца, 23:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Генпракуратура і СБУ заняліся расейскімі тэлеканаламі

10
Генпракуратура і СБУ заняліся расейскімі тэлеканаламі

На гэтым тыдні ва Украіне могуць пачаць адключэнне расейскіх тэлевізійных каналаў.

Нацыянальнай радай у пытаннях тэлебачання і радыёвяшчання быў накіраваны пазоў у суд адносна легітымнасці працы расейскіх тэлевізійных каналаў на тэрыторыі Украіны. Як паведаміла Вікторыя Сюмар, якая займае пасаду намесніцы сакратаркі Рады нацыянальнай бяспекі і абароны, чакаецца, што ўжо на гэтым тыдні можа з'явіцца пастанова аб забароне тэлеканалаў Расеі. Пра гэта Сюмар сказала падчас брыфінгу ў Вярхоўнай Радзе, піша выданне Gazeta.ua.

Сюмар адзначыла, што сакратаром Рады нацыянальнай бяспекі і абароны ўжо былі падпісаныя адпаведныя даручэнні ў Генеральную пракуратуру і ў СБУ. Даручэнні ўтрымліваюць патрабаванне правесці расследаванне адносна таго, ці з'яўляецца дзейнасць расейскіх тэлевізійных каналаў адпаведнай украінскаму заканадаўству. Да таго ж неабходна праверыць, ці не назіраюцца ў іх працы заклікі да сепаратызму і вайны, а таксама факты распальвання міжнацыянальнай варожасці.

Акрамя таго, Вікторыя Сюмар падкрэсліла, што разгляд судом пазову аб забароне дзейнасці расейскіх тэлеканалаў на тэрыторыі Украінскай дзяржавы будзе адбывацца на працягу гэтага тыдня. Яна выказала надзею на тое, што суд прыме хуткае рашэнне наконт гэтага важнага для Украіны моманту.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках