3 траўня 2024, Пятніца, 18:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Канцэрт «Океана Эльзы» у Варшаве стаў акцыяй салідарнасці з Украінай і Беларуссю (Відэа)

4

Украінскі гурт выступіў у польскай сталіцы ў Дзень Волі.

Канцэрт «Океана Эльзы», які прайшоў у клубе «Stodola», ператварыўся ў маштабную акцыю салідарнасці з Беларуссю і Украінай.

Як паведамляе карэспандэнт сайта charter97.org, на ім прысутнічала больш за 5 тысяч чалавек. Сярод іх была вялікая колькасць беларусаў, украінцаў і палякаў. Яшчэ да пачатку канцэрта людзі, якія на яго прыйшлі, сабраліся каля ўваходу ў клуб і спявалі гімн Украіны і скандавалі «Слава нацыі! - Героям слава!».

Многія людзі трымалі ў руках нацыянальныя сцягі Беларусі і Украіны.

«А цяпер праверым вас на патрыятызм», сказаў перад выкананнем «Уставай» Святаслаў Вакарчук. У адказ гледачы высока ўзнялі бел-чырвона-белыя і сіне-жоўтыя сцягі. Кампазіцыю, як і многія іншыя вядомыя песні гурта гледачы спявалі разам з музыкамі.

Падчас выканання «Сцяны» вакаліст гурта абгарнуў вакол сябе ўкраінскі сцяг. Кампазіцыя «Я не здамся без бою» выклікала неверагоднае натхненне ў тых, хто сабраўся. Уся зала спявала яе разам з музыкамі. Канцэрт завяршыўся выкананнем песні «Ты не адна, я не адзін», якая стала вельмі сімвалічнай, улічваючы тое, што сам канцэрт стаў дэманстрацыяй салідарнасці з Украінай.

«Уставай»

«Cцяна»

«Ты не адна, я не адзін»

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках