28 красавiка 2024, Нядзеля, 8:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Замена «растваральнікаў»: экспарт бітуму вырас у 500 разоў

8
Замена «растваральнікаў»: экспарт бітуму вырас у 500 разоў

Бітумныя масцікі сталі абсалютнымі лідэрамі па тэмпе росту экспарту.

У студзені 2014 года продажы выраслі амаль у 500 (!) разоў у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года.

Чым беларуская дзяржава можа хоць неяк кампенсаваць у бягучым годзе падзенне даходаў ад паставак нафтапрадуктаў, калійных угнаенняў, трактароў і шын высвятляе "Завтра твоей страны", на аснове дадзеных Белстата па экспарту.

Найбуйнейшым замежным пакупніком бітуму, продажы якога выраслі ў 493 разы, у студзені 2014 года стала Велікабрытанія. З аб'ёму 33,1 млн. даляраў на яе долю прыйшлося 32,8 млн. даляраў. Для параўнання: за ўвесь 2013 год на экспарт было пастаўлена сумесяў бітумных на суму 47,5 млн. даляраў. Гэты паказчык практычна дасягнуты ўсяго за адзін месяц бягучага года.

Няцяжка падлічыць: калі на працягу ўсяго 2014 года будуць вытрыманыя такія ж аб'ёмы адгрузак, беларускі экспарт па гэтай таварнай пазіцыі можа скласці каля 400 млн. даляраў. Да рэкордных даходаў, якія на працягу двух гадоў прыносілі ў бюджэт краіны і пастаўшчыкам растваральнікі, далёка. Але затое гэта ўжо шостая частка запланаванай на бягучы год сумы экспарту калійных угнаенняў (2,5 млрд. даляраў).

Уладальнікам аднаго з найбуйнейшых вытворцаў дарожнага бітуму ў Беларусі "Нафтабітумнага завода" (былой "Вескі-Эмульбіт") з сярэдзіны мінулага года з'яўляецца кампанія "Інтэрсэрвіс". Па інфармацыі беларускіх СМІ, за гэтым нафтатрэйдэрам, які ў свой час браў удзел у растваральнікавых схемах, стаяць наваполацкі бізнесмен Мікалай Варабей і сенатар Аляксандр Шакуцін. Пра цесныя сувязі "Інтэрсэрвіса" і Шакуціна кажа той факт, што нафтатрэйдар з канца 2012 года з'яўляецца ўладальнікам кантрольнага пакета ААТ "Амкадор", а Шакуцін узначальвае савет дырэктараў холдынгу "Амкадор".

Іншыя таварныя пазіцыі (з аб'ёмам продажаў звыш 5 млн. даляраў), па якім у пачатку года адбыўся прыкметны рост, - гэта цыгарэты для Украіны і Малдовы, прыцэлы і шклобанкі для Расеі, гарэлка для Украіны і электраэнергія для Літвы. Адзначым і экспартныя пастаўкі абсталявання па інвестыцыйным праекце будаўніцтва калійнага камбіната ў Туркменістане.

Што тычыцца рэкардсмена па росту экспарту па-за залежнасці ад аб'ёму паставак, то ім у студзені сталі дзве вылічальныя машыны, адпраўленыя ў Расею. Тэмп росту па гэтай пазіцыі склаў 2 632 разы.

У 1204 разы выраслі пастаўкі злучэнняў аргана-неарганічных іншых (тэтраэтылсвінец, крэмнійарганічныя злучэнні, карбон жалеза і інш.), у 740 раз - пальчатак і рукавіц, у 557 раз - труб бурыльных, у 345 раз - замарожанай фасолі, у 305 раз - абсталявання для апрацоўкі і перапрацоўкі малака. Па ўсіх гэтых таварах краінай-атрымальнікам таксама выступала Расея.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках