28 красавiка 2024, Нядзеля, 14:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзяржпрадпрыемствы адмовяцца ад паслуг прыватнікаў

Дзяржпрадпрыемствы адмовяцца ад паслуг прыватнікаў

Дзяржпрадпрыемствы абавяжуць заключаць дамовы страхавання жыцця толькі з дзяржаўнымі страхавымі арганізацыямі.

На нарадзе па пытаннях удасканалення страхавой дзейнасці ў Беларусі, якая адбылася ў Лукашэнкі, першы намеснік міністра фінансаў Беларусі Уладзімір Амарын распавёў пра меры па ўзмацненні кантролю дзяржавы на страхавым рынку, якія мяркуецца ажыццявіць у Беларусі ў адпаведнасці з прадстаўленым на нарадзе праектам указа па ўдасканаленні страхавой дзейнасці, піша select.by.

Сярод ключавых напрамкаў узмацнення ўплыву і забеспячэння эканамічных інтарэсаў дзяржавы ён назваў устанаўленне абавязку дзяржаўных органаў, юрыдычных асоб, кантрольным пакетам акцый якіх валодае дзяржава, заключаць дамовы страхавання жыцця толькі з дзяржаўнымі страхавымі арганізацыямі.

Прапануецца таксама ўвесці патрабаванне для страхавых арганізацый, якія ажыццяўляюць страхаванне жыцця, дадаткова звыш гарантаванага даходу, устаноўленага па дамове, накіроўваць на павелічэнне назапашванняў грамадзян не менш за 50% прыбытку ад інвеставання страхавых рэзерваў.

"Гэта дасць магчымасць выключыць выпадкі, падобныя на той, які ўзнік у 2013 годзе з прыватнай страхавой кампаніяй Беларускі народны страхавы пенсійны фонд, якая забяспечыла звышпрыбытак сваім акцыянерам за кошт дзяржпрадпрыемстваў, а таксама павысіць прывабнасць накапляльных відаў страхавання", - паведаміў Уладзімір Амарын.

Акрамя таго, мяркуецца ўвесці рэгістрацыю і назапашванне ў комплекснай інфармацыйнай сістэме пад кіраваннем Мінфіна звестак аб дамовах страхавання і выплатах па іх. На думку намесніка міністра, гэта дасць магчымасць эфектыўна процідзейнічаць страхавому махлярству, фармаваць справядлівую тарыфную палітыку, а таксама мінімізаваць рызыкі парушэння фінансавай устойлівасці страхавых арганізацый.

Уладзімір Амарын прапанаваў таксама пашырыць паўнамоцтвы Мінфіна ў галіне рэгулявання і нагляду за страхавой дзейнасцю. У прыватнасці, Мінфін мяркуецца надзяліць правам спаганяць у бясспрэчным парадку грашовыя сродкі, якія знаходзяцца на рахунках страхавых арганізацый, у выпадку невыканання прадпісанняў аб ліквідацыі парушэнняў заканадаўства.

Мінфін павінен атрымаць права прыпыняць аперацыі па рахунках у банках пры парушэнні страхоўшчыкам заканадаўства аб страхаванні і іншых парушэннях, прызначаць часовую адміністрацыю ў мэтах своечасовага прыняцця мер па фінансавым аздараўленні страхавой арганізацыі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках