27 красавiка 2024, Субота, 16:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амаль увесь экіпаж карвета «Цярнопаль» застаўся верным Украіне

2
Амаль увесь экіпаж карвета «Цярнопаль» застаўся верным Украіне

З карвета "Цярнопаль" 80 маракоў пасля захопу расейскімі акупантамі засталіся ў ВМС Украіны, сямёра перайшлі на бок Крамля.

Пра гэта паведаміў кіраўнік Цярнопальскага інфармацыйнага пункта падтрымкі ВМС Украіны ў Крыме Ігар Крочак, паведамляе Цензор.НЕТ.

"Зараз у Севастопалі прадстаўнікі расейскага камандавання агітуюць былых ваенных маракоў Украіны аб пераходзе на службу ў ВМФ Расейскай федэрацыі", - сказаў ён.

Таксама Крочак спаслаўся на словы аднаго з папярэдніх камандзіраў супрацьлодкавага карвета "Цярнопаль" Андрэя Курыленкі.

"Так, у яго аддзеле штаба камандавання ВМС шэсць афіцэраў засталіся верныя прысязе і Украіне і чакаюць цэнтралізаванага ад'езду на мацярык", - сказаў Крочак.

Паводле яго слоў, з апошняга экіпажа карвета "Цярнопаль" сем маракоў вырашылі працягнуць службу пад расейскім сцягам.

Сцяг Цярнопаль, герб супрацьлодкавага карвета "Цярнопаль" і сцяг ВМС ВС Украіны будуць перададзеныя на захоўванне ў музеі і дзяржаўны архіў абласнога цэнтра.

Як вядома, расейскія акупанты захапілі карвет "Цярнопаль" 20 сакавіка.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках