27 красавiка 2024, Субота, 18:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Каналы Discovery Communications вяртаюцца ў Беларусь

2
Каналы Discovery Communications вяртаюцца ў Беларусь

Кампанія Discovery Communications аднавіла вяшчанне сваіх тэлеканалаў у сетцы аператара "Космос-ТВ" у Беларусі.

Пра гэта паведамляе аддзел PR і маркетынгу кампаніі, паведамляе БелаПАН.

19 сакавіка адноўленая трансляцыя каналаў TLC і Investigation Discovery. 20 сакавіка тэлегледачам сталі зноў даступныя Discovery Channel, Animal Planet, Discovery Science і Discovery World.

"У цяперашні час мы працуем сумесна з астатнімі кампаніямі-аператарамі платнага тэлебачання і органамі, якія гэта рэгулююць, з мэтай хутчэйшага аднаўлення вяшчання нашых каналаў у сетках усіх аператараў Рэспублікі Беларусь", - паведамляюць у кампаніі.

Вяшчанне каля двух дзесяткаў тэлеканалаў, у тым ліку RTVi, а таксама кампаніі Discovery Communications, было спынена 1 сакавіка. Гэта адбылося ў сувязі са зменамі ў заканадаўства краіны. У адпаведнасці з указам прэзідэнта №456 ад 7 кастрычніка 2013 года і пастановай Савета міністраў ад 26 снежня 2013 года №1139 1 сакавіка 2014 года было спыненае дзеянне дазволаў на распаўсюд замежных СМІ на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, выдадзеных да 1 студзеня 2014 года. Таксама была змененая працэдура атрымання такіх дазволаў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках