27 красавiка 2024, Субота, 21:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Целаахоўнікаў Абамы адправілі дадому за п'янства

3

Траіх агентаў Сакрэтнай службы ЗША, якія забяспечваюць ахову прэзідэнта Барака Абамы, адправілі з Нідэрландаў у ЗША за парушэнне дысцыпліны.

Пра гэта паведамляе BBC.

Аднаго з агентаў знайшлі п'яным і без свядомасці ў адным з гатэляў Амстэрдама. Двое іншых агентаў былі адпраўленыя ў адміністрацыйны адпачынак да высвятлення акалічнасцяў здарэння, бо яны не перашкодзілі парушэнню дысцыпліны.

Абама прыляцеў у Амстэрдам у панядзелак для ўдзелу ў саміце па ядзернай бяспецы і сустрэчы кіраўнікоў дзяржаў G7.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках