27 красавiка 2024, Субота, 19:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мадура знайшоў вінаватых у падрыхтоўцы дзяржаўнага перавароту

7
Мадура знайшоў вінаватых у падрыхтоўцы дзяржаўнага перавароту

Паліцыя Венесуэлы арыштавала трох генералаў ВПС краіны, якія выступілі на баку апазіцыі.

Ім будуць прад'яўленыя абвінавачванні ў падрыхтоўцы дзяржаўнага перавароту. На сустрэчы з кіраўнікамі міністэрстваў замежных спраў лацінаамерыканскіх краін у Каракасе прэзідэнт краіны Нікалас Мадура абвясціў, што арыштаваныя генералы «спрабавалі скарыстацца службовым становішчам, каб арганізаваць паўстанне супраць законнага ўрада». Па словах Мадура, група «мела прамыя кантакты з апазіцыйнымі сектарамі», інфармацыя жа аб гэтым паступіла ад іншых афіцэраў. Прэзідэнт пры гэтым запэўніў, што «расколу ва ўзброеных сілах няма і не будзе».

Антыўрадавыя акцыі пратэсту не спыняюцца ў Венесуэле на працягу двух месяцаў, а сутыкненні паміж прыхільнікамі і праціўнікамі рэжыму Нікаласа Мадура ідуць з пачатку лютага. У ходзе іх загінулі, па меншай меры, 35 чалавек, піша «Коммерсант».

«Адказнасць за кожнага нясуць арганізатары пратэстаў», - абвясціў Мадура.

У аўторак Вярхоўны суд Венесуэлы вынес прысуд мэру горада Сан-Крыстабаль Даніэлю Себальёсу. Той быў прысуджаны да года турэмнага зняволення па абвінавачванні ў папушчальніцтве ўдзельнікам антыўрадавых акцый. У МУС краіны заявілі, што Даніэль Себальёс «садзейнічаў актам неапраўданага гвалту ў Сан-Крыстабалі». Аналагічныя абвінавачванні раней былі прад'яўленыя мэру Сан-Дыега Энца Скарана, асуджанаму да дзесяці месяцаў пазбаўлення волі.

Фота: Reuters

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках