28 красавiка 2024, Нядзеля, 15:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Roshen: Расея рыхтуе рэйдарскі захоп нашых прадпрыемстваў

11
Roshen: Расея рыхтуе рэйдарскі захоп нашых прадпрыемстваў

Карпарацыя папярэджвае пра пагрозы захопу сваіх прадпрыемстваў у Расеі.

Адзін з найбуйнейшых вытворцаў кандытарскіх вырабаў ва Украіне карпарацыя Roshen не выключае магчымасці рэйдэрскага захопу сваіх прадпрыемстваў у Расейскай Федэрацыі, вытворчасць на якіх спыненая на мінулым тыдні з-за арышту рахункаў кампаніі ў Расеі і блакавання іх працы сілавымі структурамі, прадстаўнікамі праваахоўных органаў РФ.

«Карпарацыя Roshen не выключае магчымасці фізічнага захопу сілавымі структурамі Расейскай Федэрацыі маёмасці прадпрыемстваў кампаніі і спробы падпарадкаваць сабе расейскія актывы карпарацыі шляхам незаконнага завалодання дадзенымі актывамі», - сказана ў паведамленні кампаніі, апублікаваным на яе афіцыйным сайце.

Пры гэтым у карпарацыі адзначылі, што такія дзеянні расцэньваюцца ёю як рэйдарская атака, якая праводзіцца ў дачыненні да расейскіх прадпрыемстваў Roshen. Разам з тым, у кампаніі падкрэслілі, што яна распачне ўсе магчымыя метады для абароны свайго інвестыцыйнага капіталу ў Расеі.

«З гэтай мэтай кампанія прыменіць усе даступныя інструменты, як юрыдычныя, так і не юрыдычныя, у тым ліку звароты ў міжнародныя інстытуты па абароне інтарэсаў інвестараў», - гаворыцца ў паведамленні.

Як паведамляў a href=http://economics.unian.net/agro/900757-reyderyi-mogut-zahvatit-nashi-predpriyatiya-v-rossii-roshen.html>УНІАН, 19 сакавіка супрацоўнікі расейскай паліцыі заблакавалі і захапілі памяшканне Ліпецкай кандытарскай фабрыкі Roshen (РФ). Прадстаўнікі расейскіх праваахоўных органаў не прад'явілі ніякіх дакументаў, якія б падавалі ім права ўварвацца на тэрыторыю прадпрыемства і прыпыняць вытворчасць.

Пасля гэтага, 21 сакавіка, Цвярскі раённы суд Масквы па ініцыятыве расейскага холдынгу «Аб'яднаныя кандытары» распачаў крымінальную справу супраць прадпрыемства Roshen ў Расейскай Федэрацыі, наклаўшы арышт на 2,8 млрд рублёў, якія знаходзяцца на рахунках кампаніі ў РФ, дзе ёй належаць тры вытворчыя пляцоўкі.

Прадукцыя з ўкраінскіх фабрык Roshen не экспартуецца ў Расею са жніўня 2013 года ў сувязі з забаронай Расспажыўнагляда.

Карпарацыя Roshen - адзін з найбуйнейшых ва Украіне вытворцаў кандытарскіх вырабаў. У склад карпарацыі ўваходзяць Кіеўская, Вінніцкая, Марыупальская (Данецкая вобл.), Крэменчугская (Палтаўская вобл.) кандытарскія фабрыкі, масламалочны камбінат «Бершадзьмалако» (Вінніцкая вобл.), Ліпецкая фабрыка Roshen (РФ) і Клайпедская кандытарская фабрыка (Літва).

Roshen належыць народнаму дэпутату і мільярдэру Пятру Парашэнку, які актыўна падтрымліваў Еўрамайдан.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках