28 красавiка 2024, Нядзеля, 16:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскі чыноўнік прад'явіў прэтэнзіі на частку Аляскі

31
Расейскі чыноўнік прад'явіў прэтэнзіі на частку Аляскі

Мэр Якуцка Айсэн Нікалаеў патрабуе вярнуць РПЦ востраў Яловы (Spruce Island) каля берагоў Аляскі.

Паводле яго слоў, бясспрэчнымі правамі на яго Руская праваслаўная царква валодае паводле дамовы аб продажы тэрыторый паўвострава Злучаных Штатаў Амерыкі, пішуць «Известия».

Дакументы, якія даказваюць права РПЦ на невялікі астравок каля ўзбярэжжа Аляскі, былі выяўленыя якуцкай навуковай экспедыцыяй у архіве бібліёграфа Міхаіла Вінакурава, які эміграваў з Расеі пасля рэвалюцыі 1917 года.

Архіў захоўваецца ў гістарычнай бібліятэцы горада Джуна (штат Аляска). Сярод сабраных Вінакуравым дакументаў даследчыкі выявілі датаванае 1868 годам сведчанне камісара расейскага ўрада па ўступцы паўночнаамерыканскіх тэрыторый Расейскай імперыі ЗША капітана другога рангу Аляксея Пяшчурава аб тым, што востраў Яловы (Новы Валаам), на якім жыў, прапаведаваў і пахаваны прападобны Герман Аляскінскі, перадаецца ў вечнае карыстанне Рускай праваслаўнай царкве.

Менавіта Аляксей Пяшчураў у кастрычніку 1867 года падпісаў пратакол аб перадачы Аляскі і Алеўцкіх астравоў Злучаным Штатам.

РПЦ і Дзярждума абмежаваліся выказваннямі аб неабходнасці дасканалага вывучэння знойдзенага дакумента.

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках