28 красавiка 2024, Нядзеля, 15:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На мяжы з Украінай зафіксавалі 40 палётаў дронаў РФ за дзень

11
На мяжы з Украінай зафіксавалі 40 палётаў дронаў РФ за дзень

Таксама было адзначана 11 выпадкаў парушэнняў парадку паветранай прасторы над тэрыторыяй Крыма.

Дзяржпамежслужба Украіны за 24 сакавіка каля ўкраінска-расейскай мяжы зафіксавала больш за 40 выпадкаў палётаў расейскіх беспілотных лятальных апаратаў. Пра гэта ў сераду, 26 сакавіка, паведамляе сайт Дзяржпамежслужбы краіны.

«На адміністрацыйнай мяжы з Крымам назіраецца перагрупірванне і ўзмацненне расейскіх падраздзяленняў бронетэхнікай, а ў раёне населенага пункта Стралковае на адлегласці каля 7 км ад берага выяўлена, як адзначаецца, два карабля ВМС Расеі, адзін з якіх з'яўляецца выведвальным караблём Прыазоўе», - гаворыцца ў паведамленні.

Таксама назіраліся перамяшчэнні яшчэ 4 расейскіх караблёў у акваторыі Чорнага і Азоўскага мораў.

«На дзяржаўнай мяжы Украіны адзначаюцца правакацыі з боку расейскіх агрэсараў», - заявілі ў Дзяржпамежслужбе.

Напярэдадні з'явілася інфармацыя аб тым, што расейская ваенная тэхніка час ад часу набліжаецца да ўсходняй мяжы Украіны, пасля чаго вяртаецца ў тыл. На Перакопскім пярэсмыку таксама была зафіксаваная стральба з мінамёта. Раней кіраўнік Дзяржаўнай памежнай службы Украіны Мікалай Літвін паведаміў, што з 4 сакавіка ў рамках аперацыі «Кардон» на ўкраінска-расейскай мяжы ва Украіну не прапушчана 8,2 тысячы чалавек.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках