28 красавiка 2024, Нядзеля, 15:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фестываль «МОСТ»: на ганарары артыстаў арганізатары выдаткуюць $1 000 000

3
Фестываль «МОСТ»: на ганарары артыстаў арганізатары выдаткуюць $1 000 000

Хэдлайнерамі музычнага фестывалю, які пройдзе 3-4 ліпеня, стануць Kasabian, «Ленинград», Skillet, Guano Apes і Джон Ньюмэн.

Усяго ж на двух сцэнах за 16 гадзін выступіць 16 калектываў. На днях арганізатары выпусцілі ў продаж новы выгляд квіткоў - калектыўны і адразу на два дні, піша onliner.by.

- Кошт квіткоў для чацвярых чалавек на два дні на танцпол - 2 560 000 беларускіх рублёў. Гэта атрымліваецца, усяго за 640 000 беларускіх рублёў на аднаго чалавека магчыма пачуць усе 16 калектываў, - кажуць арганізатары. - Таксама ў продажы ёсць квіткі на дваіх, траіх і чацвярых чалавек у фан-зону і на танцпол. Хочацца падкрэсліць, што кошты на ўваходныя квіткі павялічацца вясной яшчэ раз, і яшчэ раз - бліжэй да фестываля.

Таксама арганізатары распавялі нам, што на ганарары музыкаў яны патрацяць $1 000 000, пры гэтым не ўдакладняюць, чый ганарар з замежных выканаўцаў самы высокі.

3 ліпеня сыграюць Kasabian, Guano Apes, Джон Ньюмэн, Stigmata, On The Go, Akute, «Дай дарогу». 4 ліпеня - «Ленинград», Skillet, Louna, Валентин Стрыкало, «Лепрыконсы».

Кошт квіткоў:

3 ліпеня: танцпол - 500 000, фан-зона - 650 000;

4 ліпеня: танцпол - 500 000, фан-зона - 650 000;

квіткі на 2 дні: танцпол - 800 000, фан-зона - 1 000 000.

Групавыя квіткі (прадаюцца толькі на 2 дні):

дуэт:

танцпол - 1 440 000 (720 000 на аднаго)

фан-зона - 1 800 000 (900 000 на аднаго)

трыо:

танцпол - 2 040 000 (680 000 на аднаго)

фан-зона - 2 550 000 (850 000 на аднаго)

квартэт:

танцпол - 2 560 000 (640 000 на аднаго)

фан-зона - 3 200 000 (800 000 на аднаго)

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках