28 красавiка 2024, Нядзеля, 15:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Штэфан Фюле: ЕЗ паскорыць лібералізацыю віз для ўкраінцаў

1
Штэфан Фюле: ЕЗ паскорыць лібералізацыю віз для ўкраінцаў

Брусэль паскорыць увядзенне спрошчанага візавага рэжыму для жыхароў Украіны.

Пра гэта сказаў еўракамісар па пытаннях пашырэння і Еўрапейскай палітыцы суседства Штэфан Фюле. Заява прагучала на пашыраным пасяджэнні ўрада Украіны з удзелам еўрапейскіх палітыкаў, перадае "Інтэрфакс-Украіна".

"З нашага боку мы будзем паскараць лібералізацыю віз для ўкраінцаў", - падкрэсліў Штэфан Фюле.

Еўрапейскія чыноўнікі разумеюць, адзначыў ён, што гэтыя намаганні можна будзе рэалізаваць толькі пры актыўным удзеле ўкраінскага боку.

"Мы ўбачылі, як рашэнні і законапраекты ў надзвычай кароткія тэрміны вырашаюць пытанні лібералізацыі візавага рэжыму. Спадзяюся, што мы хутка пяройдзем з першага на другі этап гэтага працэсу", - сказаў Штэфан Фюле.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках