28 красавiка 2024, Нядзеля, 13:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Новы медаль «За вяртанне Крыму» нагадвае пра ўзнагароды Трэцяга райха

26

У 1938-39 гадах у Нямеччыне заснавалі сэрыю медалёў на памяць аб далучэнні шэрагу тэрыторый і цэлых дзяржаў.

Міністэрства абароны Расеі заснавала новую міністэрскую ўзнагароду - медаль «За вяртанне Крыму». Як паведамляў 25 сакавіка сайт установы, першы медаль атрымаў прэм'ер-міністр Крыма Сяргей Аксёнаў, камандаванне Чарнаморскага флоту РФ, расейскія марскія пяхотнікі і былыя байцы ўкраінскага «Беркута», піша «Салiдарнасць».

Фото: РИА «Новости»

Прататыпам для новай узнагароды стаў медаль «За вызваленне Крыму», які прапаноўвалі заснаваць у 1944 годзе. Той медаль так і застаўся незацверджаным праектам і не вырабляўся.

З'яўленне новай узнагароды суправаджалася невялікім скандалам. Праз некалькі гадзін пасля публікацыі на сайце расейскага вайсковага міністэрства навіны аб узнагародзе, фатаграфіі новага медаля зніклі са старонак рэсурсу. Як адзначае ў сваім блогу вядомы расейскі блогер Рустэм Адагамаў, фатаграфіі не знаходзяцца нават з дапамогай кэша Гугла. Аднак сёе-тое засталося, піша ён, і публікуе скрыншот адной з старонак сайта мінабароны з фатаграфіяй персанальнага медаля Аксёнава.

Ініцыятыва расейскіх вайскоўцаў не новая. Больш за тое, яна толькі падмацоўвае словы супраціўнікаў анэксіі Крыму аб паралелях у дзеяннях пуцінскай Расеі і гітлераўскай Нямеччыны. У 1938 і 1939 гадах Трэці райх заснаваў сэрыю медалёў.

Фото: wikipedia

Злева направа: медалі за далучэнне Судэтаў, Аўстрыі і Мэмэля.

Медаль «На памяць 1 кастрычніка 1938 года» быў створаны ў гонар далучэнне Судэцкага рэгіёну да Нямеччыны, «На памяць 13 сакавіка 1938 года» - у гонар анэксіі Аўстрыі Нямеччынай, «На памяць 22 сакавіка 1939 года» ўручаўся ўдзельнікам захопу Мэмэля, тэрыторыі сучаснай Літвы, у якую ўваходзіць Клайпэда.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках