27 красавiка 2024, Субота, 21:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША і ЕЗ: Расея адчуе кошт сваіх дзеянняў

21
ЗША і ЕЗ: Расея адчуе кошт сваіх дзеянняў

Еўразвяз і Злучаныя Штаты гатовыя ўзмацніць санкцыі супраць Расеі.

Дэмакратычныя краіны Захаду маюць моцную скаардынаваную пазіцыю і гатовыя ўзмацніць санкцыі супраць Масквы праз яе дзеянні ва Украіне і незаконную анэксію Крыма, якая не можа быць прызнаная сусветнай супольнасцю.

Пра гэта заявіў прэзідэнт Рады ЕЗ Герман ван Рампэй на супольнай з прэзідэнтам ЗША Баракам Абамам і прэзідэнтам Еўракамісіі Жазэ Мануэлем Барозу прэс-канферэнцыі ў Брусэлі ў сераду, 26 сакавіка, паводле вынікаў саміту ЕЗ-ЗША, паведамляе zn.ua.

«У выпадку далейшай эскалацыі, ЕЗ і ЗША гатовыя актывізаваць санкцыі. Гэта нашая ўзгодненае пазіцыя», - заявіў Рампэй.

Гаворачы аб анэксіі Крыма, ён назваў гэтыя дзеянні Расеі «ганьбай 21 стагоддзя». «Мы яе не прызнаем. Дээскалацыя сітуацыі з'яўляецца на гэты момант прыярытэтам нумар адзін», - сказаў прэзідэнт Рады Еўропы.

Пры гэтым ён пазітыўна ацаніў факт наўпроставых перамоў кіраўнікоў МЗС Украіны і Расеі Андрэя Дзешчыца і Сяргея Лаўрова ў рамках саміту ў Гаазе.

У сваю чаргу прэзідэнт ЗША Барак Абама таксама пацвердзіў, што ЗША і Еўразвяз адзіныя ў падтрымцы Украіны, а цяперашнія дзеянні Расеі ў Крыме датычацца не толькі адной краіны.

Ён падкрэсліў, што калі Расея працягне такія дзеянні ў дачыненні да Украіны, наступствы для яе будуць расці. «Калі Расея працягне такі шлях, то ізаляцыя прадоўжыцца, санкцыі ўзрастуць, - заявіў ён. - Няма сумненняў, што Расея адчуе кошт сваіх дзеянняў».

Прэзідэнт ЗША падкрэсліў, што пазіцыя Штатаў і Еўразвязу застаецца адзінай у пытанні патрэбы надання Украіне эканамічнай дапамогі, а таксама - у сферы еўрапейскай бяспекі.

Фота: Reuters

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках