27 красавiка 2024, Субота, 17:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нацбанк увёў абмежаванне на разлікі гатоўкай

33
Нацбанк увёў абмежаванне на разлікі гатоўкай

У Беларусі ўводзіцца ліміт разлікаў гатоўкай паміж фізічнымі і юрыдычнымі асобамі.

Са слоў начальніка ўправы развіцця банкаўскіх плацежных картак і электронных грошай Нацыянальнага банка Людмілы Стэфановіч, яго мяжа складзе 1 тысячу базавых адзінак (на сёння - 130 мільёнаў беларускіх рублёў), піша БелаПАН. Як паведаміла спецыяліст, у краіне падрыхтаваны праект указу Лукашэнкі «Аб зніжэнні дзелі гатоўкі».

«Мы гэтыя мяжы ўсталявалі ў суме 1 тысячы базавых адзінак, або 130 мільёнаў рублёў. Гэта значыць звыш гэтай сумы разлікі павінны праводзіцца толькі безнаяўнай аплатай - адзначыла Стэфановіч.

Яна падкрэсліла, што Нацбанк і іншыя дзяржаўныя органы праводзяць планамерную працу для павелічэння дзелі безнаяўных аплат. Для гэтага распрацаваны план развіцця сістэмы безнаяўных аплат у рознічнай сферы.

«Сёння асноўным інструментам гэтай сістэмы з'яўляецца банкаўская картка. Мэта адна - зніжэнне грашовага абарачэння гатоўкай, каб прыяць зніжэнню ценявой эканомікі і празрыстасці фінансавых плыняў суб'ектаў гаспадарання і фізічных асоб», - сказала начальніца ўправы.

«Мы працуем над тым, каб павялічыць дзель безнаяўных разлікаў. На сёння яна складае 17%», - адзначыла Стэфановіч. Паводле яе слоў, увесь час пашыраецца пералік аб'ектаў, якія павінны быць абсталяваныя аплатнымі тэрміналамі.

Падрыхтаваны праект пастановы шэрагу органаў, згодна з якім гэтыя прылады павінны будуць усталёўвацца ў павільёнах, кіёсках, санаторыях, дамах адпачынку, аздараўленчых комплексах, спартыўных комплексах, фітнэс-клубах, дыягнастычных станцыях тэхаглядаў машын, аўтамабілях-таксі.

«Гэта не значыць, што з выхадам пастановы усё гэта будзе ўстаноўлена. Там ідзе градацыя тэрмінаў у залежнасці ад горада, вобласці, раёна. Але ў кожным выпадку гэтыя патрабаванні будуць устаноўлены, і мы з вамі не будзем думаць аб гатоўцы ў партманэце, а будзем расплачвацца карткай», - адзначыла Стэфановіч.

Паводле яе інфармацыі, сёння ў Беларусі банкамі эмітавана 11,8 мільёнаў картак, з якіх 11,4 з'яўляюцца дэбетовымі.

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках