28 красавiка 2024, Нядзеля, 9:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Акупанты прысвоілі «Масандру» і «Магарач»

55
Акупанты прысвоілі «Масандру» і «Магарач»

Крымскія вінзаводы былі канфіскаваныя новымі ўладамі паўвыспы аднымі з першых.

Пастановы аб нацыяналізацыі маёмасці прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый аграпрамысловага комплексу, а таксама лясной і паляўнічай гаспадаркі прынятыя на сённяшнім пасяджэнні Дзяржаўнай Рады самаабвешчанай «Рэспублікі Крым».

«Так, у спісе прадпрыемстваў аграпрама - 131 кампанія, у тым ліку вядомыя далёка за межамі паўвыспы вінаробныя заводы «Магарач» і «Масандра», завод шампанскіх вінаў «Новы Свет» і шмат іншых», - адзначаецца ў публікацыі афіцыйнага агенцтва «Крыминформ».

Таксама расейскія ўлады Крыму перавялі ў сваю ўласнасць усе крымскія запаведнікі, прыродныя паркі, лясгасы і паляўнічыя гаспадаркі.

Напісаць каментар 55

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках