28 красавiка 2024, Нядзеля, 16:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Легендарны Мамчур на волі і едзе ў Кіеў

30
Легендарны Мамчур на волі і едзе ў Кіеў

Камандзіра 204-й брыгады тактычнай авіяцыі ў Бельбеку Юлія Мамчура вывозяць з Крыму ў кірунку Кіева.

Пра гэта паведаміла жонка вайскоўца Ларыса ў эфіры «Громадська ТБ», піша korrespondent.net.

«Яго літаральна паўгадзіны таму падвезлі да інтэрната ў суправаджэнні двух аўтаматчыкаў. Ён увайшоў у пакой, узяў мыйныя прыналежнасці, асабістыя рэчы. Яго аўтаматчыкі вывелі назад у аўтобус. І ён толькі паспеў сказаць, што яго вывозяць з тэрыторыі Крыму», - распавяла яна.

«Больш з ім сувязі няма. Будзем спадзявацца, што праз 2-3 гадзіны сувязь з ім з'явіцца», - дадала Ларыса Мамчур, удакладніўшы, што палкоўніка вязуць у Кіеў і 2-3 гадзіны трэба для таго, каб выехаць з Крыму на мацярык.

Як вядома, 22 сакавіка адбыўся штурм авіябазы ў Бельбеку, на тэрыторыю вайсковай часткі прарваліся прадстаўнікі «самаабароны Крыму». Брама ў частку была выламаная з дапамогай БТРа. Крыніцы сцвярджаюць, што падчас штурму чуліся стрэлы, у штурме былі задзейнічаны не менш за 6 адзінак БТР-80.

Пазней стала вядома, што Юлій Мамчур арыштаваны і дастаўлены ў вайсковую турму ў Севастопалі.

Пра тое, што сёння, 26 сакавіка, у Крыме ўжо вызваляюць чацвярых захопленых украінскіх афіцэраў, паведаміў в.а. прэзідэнта Украіны Аляксандр Турчынаў.

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках