27 красавiка 2024, Субота, 21:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскія СМІ схлусілі, што Чэхія падтрымлівае акупацыю Крыму

27
Расейскія СМІ схлусілі, што Чэхія падтрымлівае акупацыю Крыму

Расейскія СМІ запусцілі ілжывую інфармацыю аб тым, што чэшскі парламент не падтрымаў санкцыі супраць РФ і ўхваляе акупацыю Крыму.

Як піша УНІАН, 26 сакавіка РФ абляцела навіна: «Чэшскі парламент не падтрымаў эканамічныя санкцыі супраць Расеі». Спасылаючыся на чэшскія СМІ, расейскія журналісты пераблыталі паведамленні аб пастанове ніжняй палаты парламента Чэхіі. Паведамляецца, што першакрыніцай ілжывай інфармацыі выступіла агенцтва РІА «Новости».

Акрамя РІА «Новости», некаторыя СМІ спаслаліся на чэшскае радыё «Прага», але тэкст паведамлення падалі не ў арыгінале. У паведамленні чэшскага радыё «Прага» было сказана: «Дэпутаты ніжняй палаты Парламента Чэшскай Рэспублікі асудзілі гвалтоўную анэксію ўкраінскага Крыму Расеяй. Заканадаўцы таксама падтрымалі ўрад Чэхіі, які адносна сітуацыі ва Украіне, мае намер дзейнічаць салідарна з іншымі краінамі ЕЗ і НАТА».

Паведамленне, што «ўрад згодны з пастановай дэпутатаў, аднак, не будзе ў структурах ЕЗ дамагацца ўвядзення эканамічных санкцый супраць Расеі» тлумачыцца тым, што чэшскія журналісты чакалі, што ўраду будзе даручана заняцца лабіяваннем эканамічных санкцый супраць Расеі ў ЕЗ, у чэшскіх СМІ і грамадстве абмяркоўваецца таксама неабходнасць увядзення персанальных санкцый Рэспублікі Чэхія супраць Расеі.

«Прага» ў гэтым выпадку канстатуе, што ніякіх інструкцый на гэты конт ураду парламент Чэхіі не даў.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках