4 траўня 2024, Субота, 12:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Манеўры расейскіх войскаў на поўначы Крыма (Відэа)

2

Эксперты не выключаюць уварвання ў Херсонскую вобласць з Крыма.

За апошнія суткі ў раёне Перакопа і Арбацкай стрэлкі адбылася чарада дзіўных і ўзаемавыключальных абставінаў, рухаў і фактаў, інфармуе еizvestia.com.

Сухапутныя ўкраінскія памежныя КПП у Чангары і Перакопе перамясціліся фактычна ўшчыльную да крымскіх блокпастоў. А тым часам расейцы пастаянна манеўруюць на захопленай крымскай тэрыторыі, пераважна на БТРах са спецназам. У палях кругласутачна дзяжураць снайперы і кулямётчыкі, а земляныя фартыфікацыйныя збудаванні працягваюць павялічвацца і ўмацоўвацца. Аднак гэтыя рухі маюць хутчэй абарончы, а не наступальны характар, перадае ТСН.

Разам з тым Дзяржпамежслужба Украіны паведамляе пра тое, што колькасць правакацый з боку расейскіх вайскоўцаў значна павялічылася. Кажуць пра мінімум 40 зафіксаваных выпадкаў, калі ў небе над адмінрысай паміж Херсонам і Крымам заўважалі расейскія беспілотныя лятальныя апараты-выведнікі. А прафесійных шпіёнаў і выведнікаў-аматараў украінскія спецыялісты выяўляюць проста ў цягніках.

Аднаго такога шпіёна ў форме расейскага пяхотніка Чарнаморскага флоту злавілі ў сераду, 26 сакавіка. На Арабацкай стрэлцы, у Азоўскім моры, каля газаразмеркавальнай станцыі, якую цяпер цалкам кантралюе расейскі спецназ, у неба падняліся з інтэрвалам у тры хвіліны сігнальныя ракеты. Праз некалькі хвілін пасля гэтага пачулася вуркатанне верталёта. Адздымаць лятальны апарат не атрымалася з-за нізкай воблачнасці.

Акрамя таго, у трох марскіх мілях ад пасёлка Стралковага, размешчанага паблізу гэтай жа газаразмеркавальнай станцыі, украінскія памежнікі заўважылі два расейскіх баявых карабля, адзін з якіх удалося ідэнтыфікаваць. Гэта быў выведвальны карабель «Прыазоўе».

У акваторыі Азоўскага і Чорнага мораў, сцвярджаюць памежнікі, курсуюць па меншай меры паўдзесятка расейскіх ваенных караблёў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках