4 траўня 2024, Субота, 8:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

S&P змяніў прагноз па рэйтынгах Газпрама і Лукойла на негатыўны

5
S&P змяніў прагноз па рэйтынгах Газпрама і Лукойла на негатыўны

Змена прагнозу па рэйтынгах адбылася ў сувязі з аналагічным паніжэннем прагнозу па крэдытных рэйтынгах Расеі.

Міжнароднае рэйтынгавае агенцтва S&P змяніла прагноз па рэйтынгах шэрагу найбуйнейшых расейскіх кампаній са «стабільнага» на «негатыўны», у тым ліку Газпрама, Раснафты, Транснафты, Лукойла, РЖД і ВЭБа, гаворыцца ў паведамленні агенцтва, піша ІТАР-ТАСС.

Пры гэтым S&P пацвердзіла крэдытныя рэйтынгі кампаній. Так, доўгатэрміновыя крэдытныя рэйтынгі РЖД, ВЭБа, Газпрама, Раснафты, ТНК-ВР, Лукойла і Федэральнай пасажырскай кампаніі пацверджаныя на ўзроўні «BBB», Транснафты - «ВВВ+».

Змена прагнозу па рэйтынгах адбылася ў сувязі з аналагічным паніжэннем прагнозу па крэдытных рэйтынгах Расеі 20 сакавіка са «стабільнага» на «негатыўны». Далейшыя дзеянні па рэйтынгах кампаній будуць залежаць ад змены суверэнных рэйтынгаў Расеі, адзначае S&P.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках