4 траўня 2024, Субота, 20:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Генасамблея ААН сёння разгледзіць рэзалюцыю па Украіне

4
Генасамблея ААН сёння разгледзіць рэзалюцыю па Украіне

Праект рэзалюцыі прапануе Генеральнай асамблеі ААН пацвердзіць суверэнітэт, незалежнасць і тэрытарыяльную цэласнасць Украіны.

Украіна ў праекце рэзалюцыі, які будзе прадстаўлены ў чацвер на сесіі Генеральнай асамблеі ААН, заклікала дзяржавы свету не прызнаваць ніякай змены статусу Крыма і Севастопаля на аснове нелегітымнага «рэфэрэндуму», піша korrespondent.net.

Праект рэзалюцыі прапануе Генеральнай асамблеі ААН пацвердзіць суверэнітэт, незалежнасць і тэрытарыяльную цэласнасць Украіны.

Таксама прапануецца, каб Генеральная асамблея ААН заклікала ўсе краіны ўстрымацца ад дзеянняў, накіраваных на парушэнне тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны, уключаючы спробы мадыфікаваць украінскую мяжу шляхам прымянення сілы неправавым спосабам. Бакі заклікаюць устрымацца ад аднабаковых дзеянняў і рыторыкі, якая можа абвастрыць існае напружанне.

Украінскі бок настойвае, што «рэферэндум» у Крыме і Севастопалі не мае ніякай прававой легітымнасці і не можа быць асновай для прагляду статусу.

16 сакавіка ў Крыме адбыўся «рэферэндум» па пытанні аб статусе Крыма. За далучэнне да Расеі на «рэферэндуме» прагаласавалі 96,6% жыхароў Крыма.

18 сакавіка ў Крамлі была падпісаная дамова пра ўваход Крыма і Севастопаля ў склад РФ.

Раней паведамлялася, што ЗША без папярэджання ўвялі новыя гандлёвыя санкцыі супраць РФ.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках