4 траўня 2024, Субота, 17:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сенат Польшчы адмяніў Форум рэгіёнаў з Расеяй

1
Сенат Польшчы адмяніў Форум рэгіёнаў з Расеяй

Маршалак Сената Польшчы Богдан Барусевіч вырашыў адмяніць запланаваны на 15-16 красавіка Форум рэгіёнаў з Расейскай Федэрацыяй.

Як перадае карэспандэнт УНІАН, пра гэта ён паведаміў украінскім журналістам у Варшаве.

"Лічу, што тое, што адбылося ва Украіне - агрэсія Расеі, адлучэнне Крыма і роля ў гэтым Савета федэрацыі РФ, - вядуць да таго, што гэты форум не можа адбыцца", - сказаў Барусевіч, адзначыўшы, што афіцыйна праінфармаваў аб гэтым расейскі бок 26 сакавіка.

Паводле яго слоў, форум, які штогод праходзіў (пачынаючы з 2009 года) і задачай якога была актывізацыя супрацоўніцтва органаў мясцовай улады Польшчы і РФ, быў вельмі эфектыўным інструментам.

Барусевіч выказаў шкадаванне, што гэта супрацоўніцтва перарываецца, і адзначыў, што форум у любым выпадку не можа адбыцца, паколькі супраць гэтага выступаюць прадстаўнікі польскіх органаў мясцовага самакіравання.

Акрамя таго, па яго словах, старшыня Савета федэрацыі РФ Валянціна Мацвіенка не змагла б прыехаць у Польшчу, паколькі трапіла ў спіс асобаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю Еўразвяза.

Барусевіч адзначыў, што расейцы актыўна цікавіліся тым, ці адбудзецца гэты форум.

Форум праходзіў па чарзе ў Польшчы і Расеі. Яго апошняе пасяджэнне адбылося ў Ніжнім Ноўгарадзе ў сакавіку 2013 года і было прысвечана пытанням навукі і культуры. У форуме бяруць удзел прадстаўнікі польскага Сената, Савета федэрацыі РФ і мясцовых органаў улады абедзвюх краін.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках