4 траўня 2024, Субота, 11:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Павелічэнне базавай велічыні: як вырастуць штрафы і пошліны

9
Павелічэнне базавай велічыні: як вырастуць штрафы і пошліны

Базавая велічыня ў беларускай эканоміцы з'явілася ў 2002 годзе, прыйшоўшы на змену ранейшаму арыентіру - мінімальнай заработнай плаце.

З тых часоў мінула ўжо 12 гадоў, базавая велічыня перажыла ўсіх чыноўнікаў, якія перыядычна ўздымалі пытанне аб яе адмене. З 1 красавіка пастановай Саўміна базавая зноў павялічваецца на 20 тысяч - да 150 тысяч рублёў. Што падаражэе разам з ёй?

Адно з самых частых сутыкненняў беларусаў з базавай адбываецца на дарогах. Усе штрафы прапісаныя ў БВ, піша onliner.by.

З 1 красавіка перавышэнне хуткасці ад 20 км/г будзе каштаваць ад 150 да 450 тысяч рублёў. Кіраванне ў нецвярозым стане - ад 7,5 да 15 млн рублёў. Непрышпілены рэмень бяспекі абыдзецца да 150 тысяч, язда без абавязковай аўтамабільнай страхоўкі - 750 тысяч.

Зняць машыну з уліку будзе каштаваць 150 тысяч, а зарэгістраваць - 457 500 рублёў. Выбраць упадабаны нумар - 1,5 млн, замовіць выраб нумара - 9 млн рублёў.

На дзесяць тысяч даражэе язда «зайцам» у гарадскім транспарце - ім зараз сустрэча з кантралёрам абыдзецца ў 75 тысяч рублёў.

Штрафы для «пешаходаў» таксама растуць: паленне ў забароненым для гэтага месцы можа абыйсціся ў 600 тысяч рублёў, распіццё піва на вуліцы - да 1,2 млн, нецэнзурная лаянка - да 4,5 млн.

Разам з базавай традыцыйна растуць дзяржпошліны і натарыяльныя паслугі. Цяпер паскораная выдача пашпарта абыйдзецца ў 150 тысяч рублёў, звычайная працэдура - у 75 тысяч. Плата за пасведчанне дамоваў адчужэння жылога дома, лецішча, кватэр блізкім сваякам складае 300 тысяч (2 БВ), іншым асобам - 750 тысяч (5 БВ).

Традыцыйна разводзіцца ў Беларусі даражэй, чым пабрацца шлюбам. З 1 красавіка гэтая розніца толькі вырасце. За рэгістрацыю давядзецца плаціць 150 тысяч, за развод - 450 тысяч рублёў.

Некаторым катэгорыям людзей рост БВ прыйдзецца на руку. Напрыклад, хабарнікам, цяжар злачынстваў якіх суд вызначае ў базавых велічынях. Зараз на хабар у «значным памеры» (40 і больш БВ - 6 млн) можна браць суму, якая яшчэ 31 сакавіка лічылася «буйным памерам» (250 і больш БВ - 37,5 млн) і атрымаць за гэта меншае пакаранне.

Законнымі метадамі выйграюць ад падвышэння базавыя атрымальнікі сацыяльнай дапамогі. На рост грашовых выплат разлічваюць беспрацоўныя, накіраваныя органамі па працы, занятасці і сацыяльнай абароне на прафесійнае навучанне ці павышэнне кваліфікацыі, якія атрымліваюць дапамогу па беспрацоўі і іншыя сацыяльныя выплаты ў індывідуальным парадку: выплаты з нагоды нараджэння дзіцяці або выплаты шматдзетным сем'ям і таму падобнае.

З новай базавай на 100 тысяч павялічыцца памер «падарункаў», якія на законнай падставе могуць прымаць лекары і настаўнікі - 750 тысяч рублёў (не больш за 5 БВ).

У цэлым базавая велічыня фігуруе больш чым у 200 нарматыўных актах, якія рэгулююць прававыя адносіны работнікаў і працадаўцы.

Папярэдні раз базавая велічыня была павялічаная 1 красавіка 2012 года. Тады яна вырасла з 35 тыс. да 100 тыс. Да гэтага БВ павялічвалася ў снежні 2007 года.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках